Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 21 19.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Трышынскія могілкі (у межах агароджы)" па вул. Маскоўскай у г. Брэсце

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 сакавіка 2020 г. № 21

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

19.03.2020 № 21

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Трышынскія могілкі (у межах агароджы) па вул. Маскоўскай у г. Брэсце з'яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000743 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 г. № 607 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2020 г. № 5 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» унесена змяненне ў назву гісторыка- культурнай каштоўнасці.

3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе камунальнага унітарнага прадпрыемства «Брэсцкае спецпрадпрыемства».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце, дадаецца (дадатак 1).

Каардынатная схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабой комплекс пахаванняў у межах агароджы. На тэрыторыі пахаванняў знаходзяцца падмуркі Свята-Троіцкай царквы. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы ахоўнай зоны супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (ахоўнай зоны) складае 5,8 га.

8.Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (ахоўнай зоны) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па агароджы могілак, якая праходзіць праз кропкі геаграфічных каардынат 52°5' 29.49''С, 23°43' 23.65''В; 52°5' 31.93''С, 23°43' 35.99''В; 52°5' 28.44''С, 23°43' 38.44''В; 52°5'28.65''С, 23°43'39.14''В; 52°5'27.17''С, 23°43'39.98''В; 52°5'25.13''С, 23°43'39.34''В; 52°5'22.21''С, 23°43'28.62''В.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай могільнікавай Свята-Троіцкай царквы ці консервацыі яе падмуркаў (магчыма ўладкаванне калумбарыя ўздоўж агароджы ў габарытах і рашэннях, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і не змяняюць яе гістарычны характар пахаванняў);

правядзенне работ па замене агароджы могілак не ў адпаведнасці з архіўна- бібліяграфічнымі матэрыяламі;

новыя пахаванні (акрамя перапахавання гістарычных асоб, ахвяр рэпрэсій, генацыду, ахвяр удзельнікаў баявых дзеянняў перыяду 1941–1945 гадоў);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні без выканання інвентарызацыі ўсіх пахаванняў (з адзначэннем высокамастацкіх, гістарычна значных надмагільных помнікаў, пахаванняў і кенатафаў, а таксама яскравых прыкладаў эпітафіі (рэкамендавана распрацаваць паквартальны рэестр усіх пахаванняў);

устаноўка рэкламных канструкцый; пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненні да тэрыторый пахаванняў, а таксама без выканання заканадаўства аб культуры;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння);

дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;

замена надмагільных помнікаў, якія не з’яўляюцца гістарычна-значнымі і (або) высокамастацкімі, без узгаднення ва ўстаноўленым парадку;

замена аўтэнтычных надмагільных помнікаў і агародж (мастацкае ліццё, коўка, разьба па каменю, скульптура і іншыя элементы, дазваляецца рэстаўрацыя, кансервацыя, музеефікацыя);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, якія могуць прывесці да страты адметных мастацкіх і дакументальных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) парушаюць яе гістарычнае асяроддзе.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага акружэння і прасторавай структуры, для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з улікам неабходнасці аднаўлення тэрыторыі, якая непасрэдна прымыкае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці пад масіў зялёных насаджэнняў (паркавую зону) з выхадам на набярэжную р. Мухавец.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 18,92 га.

11.Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з «чырвонай» лініяй усходняга боку вул. Дзмітрыя Данскога да р. Мухавец (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'28.13''С, 23°43'16.89''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'9.83''С, 23°43'28.74''В);

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць у створы з «чырвонай» лініяй паўднёвага боку вул. Маскоўскай, далей ідзе па мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей ў створы з «чырвонай» лініяй паўднёвага боку вул. Маскоўскай (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'28.13''С, 23°43'16.89''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'32.74''С, 23°43'40.37''В);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з першай аллеяй скверу пры ўстанове адукацыі «Брэсцкі гарадскі цэнтр маладзёжнай творчасці» па вул. Маскоўскай, 123 да р. Мухавец (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'32.74''С, 23°43'40.37''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'15.87''С, 23°43'49.03''В);

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па берагавой лініі р. Мухавец (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'9.83''С, 23°43'28.74''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°5'15.87''С, 23°43'49.03''В).

12.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў (акрамя інфраструктуры могілак вышынёй не больш за 7 м да кропкі верха адзнакі даху ад існуючага ўзроўню глебы, у тым ліку лапідарыума);

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

работы, якія вядуць да павелічэння аб’емна-прасторавага рашэння існуючых дысгарманічных будынкаў (неабходна забяспечыць паэтапны вынас дысгарманічных будынкаў);

змяненне існуючага рэльефу;

высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей); памяншэнне ўчасткаў з зялёнымі насаджэннямі;

рамонт, мадэрнізацыя і рэканструкцыя існуючай забудовы з павышэннем яе вышыні і памераў у плане;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў (рэкамендаваны вынас дысгарманічных будынкаў);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

 


Другие НПА

Постановление МК РБ №22 от 19.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку" ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Решение Минский горисполком №1464 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Минский горисполком №1452 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Барановичский райсовет №122 от 11.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Пинский райисполком №576 от 05.05.2020 Об ограничении времени продажи алкогольных напитков на территории Пинского района Решение Кобринский райисполком №796 от 20.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за февраль 2020 года Решение Барановичский горисполком №958 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Кобринский райисполком №797 от 20.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Пинский райисполком №544 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Столинский райисполком №979 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года